Вэб-школа

1

 

Створаны праграмны прадукт «Вэб-школа» дазваляе:

  • стварыць агульную інфармацыйна-адукацыйную прастору ў школах Рэспублікі Беларусь, далучаных да праекта;
  • складаць тэставыя заданні розных тыпаў па ўсіх прадметах школьнай праграмы настаўнікам і выконваць іх у рамках тэматычных кантролей або самастойнай падрыхтоўкі вучням;
  • складаць заданні тыпаў «складанне паслядоўнасці», «выпраўленне памылак», «аналіз рашэння», «устаўка прапушчаных сімвалаў», «поўнае рашэнне задання» настаўнікам і выконваць іх падчас выпрацоўкі навыкаў і ўменняў вучнямі падчас правядзення заняткаў або ў рамках самастойнай работы і, нават, выкананні дыференцыйных дамашніх заданняў;
  • сачыць за паспяховасцю выканання заданняў вучнямі настаўнікам;
  • атрымліваць кансультацыі ад настаўнікаў вучнямі падчас дыстанцыйнай формы работы; аўтаматычна ацэньваць рэзультаты выканання заданняў вучнямі;
  • праводзіць вэб-семінары настаўнікамі і метадыстамі;
  • складаць ведамасці паспяховасці вучняў і сачыць за якасцю адукацыі па кожнаму вучню ў школе, якая прымае ўдзел у праекце;
  • выконваць праграмы на мове Паскаль у вэб-асяроддзі, што неабходна пры вывучэнні метадаў алгарытмізацыі па прадмеце Інфарматыка;
  • з лёгкасцю запісваць формулы і матэматычныя выразы непасрэдна ў вэб-асяроддзі;
  • афармляць задачы па прадметах фізіка і хімія ў адпаведнасці са стандартамі;
  • складаць заданні для вучняў настаўнікамі замежнай мовы для запамінання слоў, выразаў, работ па аўдзіраванню, перакладаў і другіх работ;
  • аўтаматычна інтэлектуальна ацэньваць з дапамогай генетычных алгарытмаў заданні выпраўлення памылак, заданні перакладу тэкста.

Спалучэнне ўсіх пералічаных магчымасцей не дае ні адзін праграмны комплекс, распрацаваны для рэалізацыі падобнай мэты.

Выкарыстанне праграмнага комплекса ў адукацыйным працэсе як сродка камп’ютарнай падрымкі выкладання прадметаў школьнай праграмы пры выпрацоўцы навыкаў і ўменняў вучнямі рашаць задачы і запамінаць праграмны матэрыял дазволіць павялічыць зацікаўленасць вучняў у вывучэнні прадметаў школьнай праграмы; забяспечыць разнастайнасць форм работы з камп’ютарам для любога прадмета школьнай праграмы; прадставіць універсальнае асяроддзе з уніфікаваным інтэрфейсам карыстальніка для выканання тэставых заданняў па ўсіх прадметах школьнай праграмы; надасць магчымасць прыстасавання электронных сродкаў навучання да пэўнага занятку; забяспечыць дыстанцыйны доступ для выканання заданняў вучнямі пры самастойнай падрыхтоўцы, а таксама вучнямі, якія па пэўных прычынах не могуць наведваць заняткі непасрэдна; адлюструе ўзровень кожнага вучня, пакажа недахопы вывучэння пэўных тэм.

Выкарыстанне праграмы ў Грабаўскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе ў 2012/2013 навучальным годзе ўжо прынесла свае рэзультаты ў форме павышэння ўзроўню адукаванасці многіх вучняў па прадметах «Інфарматыка», «Фізіка», «Беларуская мова».

Рэкамендуецца прымяняць распрацаваны праграмны комплекс як сродак электроннага навучання пры выпрацоўцы навыкаў і ўменняў вучняў пры рашэнні задач і запамінанні праграмнага матэрыялу па ўсіх прадметах школьнай праграмы; пры правядзенні ўнутраных тэсціраванняў; у якасці сродка самастойнай і дыстанцыйнай падрыхтоўкі вуняў пад кіраўніцтвам настаўніка; пры вывучэнні тэм «Метады алгарытмізацыі» прадмета Інфарматыка ў 6-11 класах агульнаадукацыйных устаноў як альтэрнатыву асяроддзю PascalABC; пры адсутнасці магчымасці ў пэўных вучняў наведваць заняткі; пры правядзенні дыстанцыйных конкурсаў і інтэллектуальных змаганняў, а таксама як сродак стварэння агульнага электроннага інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў школе.

На дадзеным этапе праект гатовы к шырокаму выкарыстанню, знаходзіцца на якасным і высокаскарасным серверы, размешчаным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прыстасаваны для выкарыстання на персанальных камп’ютарах, інтэрактыўных дошках, мабільных устройствах.

Бачуцца перспектывы развіцця праекта ў наступным:

  • пры далучэнні да праекта актыўных і інітыятыўных настаўнікаў, зацікаўленых у прымяненні адзінага электроннага сродка выпрацоўкі навыкаў і ўменняў вучняў па рашэнню задач і запамінанню матэрыялу магчыма стварэнне агульнай якаснай базы пытанняў і задач, якія можна прымяняць на ўроках і пры дадатковых занятках.
  • плануецца ўдасканаленне дыференцыяцыі беларускай і рускай мовы навучання;
  • плануецца дадаць формы выканання заданняў (крыжаванка, дапаўненне ментальных карт, подпіс элементаў малюнка, гульнявыя формы і другія);
  • плануецца распрацоўка зборніка відэазадач па фізіцы на пляцоўке “Вэб-школа”.

Важна адзначыць, што праект не з’яўляецца распрацоўкай на падставе існуючых Web 2.0 сервісаў, а ўяўляе сабой поўнасцю самастойны вэб-партал, пры распрацоўцы якога не былі выкарыстаны староннія элементы і сістэмы, акрамя бібліятэк моў праграмавання.

Аўтар:
настаўнік фізікі, інфарматыкі
Дзяржаўнай установы адукацыі
“Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Дземусёў Кірыл Аляксандравіч

This entry was posted in . Bookmark the permalink.